Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на перыяд з 1 траўня па 31 ліпеня зацвердзіла новыя памеры бюджэту пражыткавага мінімуму ў Беларусі.
Як паведамляе міністэрства, бюджэт пражыткавага мінімуму (БПМ) ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 224 рублёў 2 капеек, што на 3,3% вышэй у параўнанні з тым, які дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка 2019 года. У гэты перыяд БПМ складаў 216,9 рублёў.
Памеры бюджэту пражыткавага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах складуць:
ІІ belsat.eu