Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прыняло пастанову № 60, якая прадугледжвае рост бюджэту пражыткавага мінімуму (БПМ) на 0,1 % у параўнанні з актуальным нарматывам.
З 1 лістапада 2017-га і да 31 студзеня 2018-га сярэдні месячны БПМ на аднаго чалавека будзе складаць Br 197,81. Цяпер БПМ складае Br 197,57.
Павелічэнне БПМ звязанае з ростам коштаў на хлеб, малако, мяса і рыбу, паведамляе дзяржаўнае агенцтва belta.by.
З лістапада на 5 % (Br 16) маюць вырасці пенсіі.