«Быццам вайна была». Стыхіі хапіла пяці хвілінаў, каб вырваць дрэвы з каранямі (ФОТА)


Найбольшыя пашкоджанні прыйшліся на раён заводу «Гомсельмаш».

На вуліцы Барыса Царыкава ўраган паваліў больш за дзясятак старых таполяў, якія нанеслі шкоду прыпаркаваным аўтамабілям. Мясцовыя жыхары разам з камунальнымі службамі заняліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

«Гэта ўжо трошкі папілавалі дрэвы. А так зусім жахліва выглядала ўсё, быццам бы вайна была. Падобна як выбухі былі, бо дрэвы з каранямі павырывала. А яно бачна, што таполі старыя, іх пажадана зусім прыбраць. Так, канешне яны прыгожыя, але ўжо час прыйшоў. Трэба мяняць дрэвы. Старыя падаюць часта. Палова іх пасохла», – распавядае жыхар в. Б. Царыкава (Гомель) Пётр.

Відавочцы адзначаюць, што стыхія цягнулася каля пяці хвілінаў. Гэтага часу хапіла, каб нанесці пашкоджанні.

«Паламала дрэвы, павыварочвала. Машыну пашкодзіла. Трэба пілаваць, прыбіраць гэтыя таполі. Яны ўжо столькі гадоў стаяць тут. Ім ужо пад сорак гадоў», – кажа яшчэ адзін мясцовы жыхар Андрэй.

Пасля непагадзі пяціпавярховік у Гомлі застаўся без даху. Як Беларусь перанесла стыхію (ФОТА)

МБ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары