Ініцыятыва «BYPOL», якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў сілавых структураў, апублікавала звесткі, звязаныя з колькасным складам АМАПу Менску.
З дакументу, які трапіў у распараджэнне ініцыятывы «BYPOL», вынікае, што пасля жнівеньскіх выбараў з менскага АМАПу звольніліся больш за 24 % працаўнікоў.
«Цяпер штатная колькасць АМАП ГУУС Менгарвыканкаму складае 637 адзінак. Па стане на лістапад 2020 года атрад быў укамплектаваны на 91,5 %, або 583 працаўнікамі. Са жніўня да лістапада падраздзяленне пакінула 156 асобаў, з якіх 106 – звольніліся, 50 – перавяліся ў іншыя службы. На іх месца ў атрад прынялі 153 працаўніка, некамплект на пачатак снежня склаў 54 адзінкі».
Раней ініцыятыва паведамляла, што востры недахоп кадраў назіраецца не толькі ў АМАПе, але і ў РАУСах.
СК belsat.eu