Былых зняволеных будуць уладкоўваць на прадпрыемстве Светлагорскага раёну


Сюжэт пра «новы праект» сілавікоў па ўладкоўванні былых асуджаных

МУС будзе працаўладкоўваць былых зняволеных на прадпрыемстве «Хутар-Агра».

Яго Рэспубліцы Беларусь падарыў Светлагорскі раён. Далей прадпрыемства перададуць у падпарадкаванне Дэпартаменту выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных справаў. Адпаведная пастанова Савету міністраў апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Нядаўна прадпрыемства «Хутар-Агра» наведаў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч і распавёў, што былых асуджаных у Беларусі плануюць працаўладкоўваць у сельскай гаспадарцы для іх сацыяльнай рэабілітацыі.

Сельскагаспадарчае прадпрыемства «Хутар-Агра» стварылі ў ліпені 2016 году шляхам рэарганізацыі аграпрамысловага ўпраўлення «Беларуснафты». Прадпрыемства, балансавы кошт якога складае $ 6,5 млн, вырабляе малако, мяса буйной рагатай жывёлы, збожжа і кармы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў