Былы вязень ГУЛАГу чытае свае вершы

ВІДЭА

Разам ім далі 40 гадоў. Антосю – 15. Алесі – 25. Антось Фурс 10 гадоў правёў у сталінскіх лагерах. Ягоная жонка столькі ж. Пасадзілі «за любоў да беларускай мовы». Цяпер сямейная пара жыве ў Паставах. Здымачная група «Белсату» пабывала ў гасцях у былых вязняў ГУЛАГу Антося і Алесі Фурс.

У 1955 годзе, дзякуючы «хрушчоўскай адлізе» Антось выйшаў на свабоду. Праз год вызвалілі Алесю. Яны сустрэліся і ажаніліся. А потым зʼехалі ў Казахстан. У Беларусь сямейная пара вярнулася толькі ў 1982-м, калі дзеці выраслі і сталі ногі.

Пасля вызвалення ім не ўдалося ўладкавацца на працу на радзіме – не было працоўнай кніжкі.

«Прапанавалі мне ісці ў калгас. А я кажу, што далі мне 15 гадоў лагераў, а тут будзе безтэрміновая турма», – узгадвае Антось Фурс.

У сталінскіх лагерах Антось Фурс пісаў вершы, каб не звар’яцець і не думаць пра ежу.

«Раніцай даюць кромку хлеба і ты ідзеш на працу 5 км. Увесь час шчыплеш гэты хлеб, а трэба ж і на абед крыху пакінуць. Ідзеш і спрабуеш кудысьці думкі скіраваць, каб не думаць пра ежу», – распавядае спадар Антось.

Глядзіце рэпартаж «Чалавек з ГУЛАГу», прысвечаны лёсу Антося Фурса.

Фота вокладкі – Вікторыя Герасімава, imenamag.by

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары