Былы прэм’ер афіцыйна абраны ў склад рады дырэктараў «Белгазпрамбанку»


Андрэй Кабякоў афіцыйна абраны ў склад рады дырэктараў Белгазпрамбанка ў статусе незалежнага дырэктара. Яшчэ на пачатку кастрычніка сёлета былы прэмʼер-міністр краіны прайшоў ацэнку адмысловай камісіі Нацбанку па адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі.

Паводле прэсавай службы Белгазпрамбанка Андрэй Кабякоў увайшоў у склад рады дырэктараў банку з 9 лістапада.

Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў нарадзіўся 21 лістапада 1960 году ў Маскве. З трохгадовага ўзросту жыве ў Беларусі.

У розныя часы Андрэй Кабякоў працаваў міністрам эканомікі, узначальваў камітэт Дзяржкантролю і адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, акрамя таго зʼяўляўся амбасадарам Беларусі ў Расеі. На пасадзе прэмʼер-міністра Кабякоў працаваў з 27 снежня 2014 году па 18 жніўня 2018 бягучага году.

Аб’ектыў
Кабякоў – прэм’ер 3 гады. Хто ён і што зрабіў?
2017.12.27 23:05

СК, belsat.eu

Стужка навінаў