Былы піяршчык Лукашэнкі быў сябрам забітага ў Брытаніі паплечніка Беразоўскага


Лорд Бэл. Фота – thebureauinvestigates.com

Лорд Бэл, былы піяршчык кіраўніка Беларусі, быў сябрам расейскага бізнесоўца Мікалая Глушкова.

12 сакавіка 68-гадовага бізнесмена Глушкова знайшлі мёртвым у сваёй кватэры на ў Лондане.

У размове з bbc.com Лорд Цімаці Бэл заявіў, што быў «занепакоены» мінулым свайго сябра, якога Расея магла абвінаваціць у працы «супраць дзяржавы», прыводзіць словы экс-піяршчыка брытанскае выданне.

Лорд Цімаці Бэл падпісаў дамову аб супрацы з беларускім урадам у ліпені 2008 года. У жніўні 2009 кантракт быў разарваны. Брытанскі піяршчык павінен быў рэалізаваць план па змякчэнню на Захадзе вобразу «апошняй дыктатуры Еўропы».

Брытанскія праваахоўнікі знайшлі на шыі былога бізнес-партнёра расейскага алігарха Барыса Бярозаўскага, Мікалая Глушкова, сляды механічнай асфіксіі. Паводле паліцыі, расейскага бізнесмена задушылі.

Мікалай Глушкоў доўгі час быў паплечнікам і сябрам Беразоўскага. У Расеі яго абвінавачвалі ў буйным крадзяжы. У 2000-х больш за тры гады правёў у турме. Глушкоў быў упэўнены, што смерць Беразоўскага ў 2013 годзе – гэта не было самагубствам. Жыў у Вялікай Брытаніі з 2006 г.

Скотланд-Ярд не звязвае забойства Глушкова з замахам на экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля, якога 4 сакавіка атруцілі нервова-паралітычным газам ў брытанскім горадзе Солсберы.

17 сакавіка стала вядома, што паліцыя звярнулася да уцекачоў з Расеі, клапоцячыся пра інхную бяспеку. Пра гэта паведамляе bbc.com без спасылкі на крыніцы.

Гаворка ідзе пра расейцаў, якія атрымалі ў Вялікай Брытаніі прытулак. Паліцыя і спецслужбы больш не лічаць ўзровень пагрозы для гэтых людзей нізкім, піша bbc.com.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў