Былы паліцыянт выкладваў ва «УКантакце» фотаздымкі мёртвых дзяцей


Карыстальнік Анікей Барада публікаваў у на сваёй старонцы ва «УКантакце» фотаздымкі нябожчыкаў з моргу. На некаторых фота былі дзеці. Раней аўтар фотаздымкаў працаваў паліцыянтам. Гэтую інфармацыю пацвердзіла Галоўнае ўпраўленне МУС Свярдлоўскай вобласці.

Спачатку паблік «Типичный Екатеринбург» апублікаваў допіс са зваротам адной з падпісантак. Жанчына назвала аўтара фотаздымкаў сектантам. А першымі сярод медыяў гэтую гісторыю распавялі журналісты выдання readovka.ru. У сваёй навіне яны выказалі здагадку, што аўтар фотаздымкаў мог раней працаваць у паліцыі. Паводле Галоўнага ўпраўлення МУС Свярдлоўскай вобласці, мужчына працаваў у праваахоўных органах да 2013 года.

Старонка Анікея Барады ўжо заблакаваная, але скрыншоты з ягонымі допісамі захаваліся.

Акрамя фотаздымкаў з моргу, мужчына выкладваў сэлфі з могілак.

Подпісы пад жудаснымі фотаздымкамі былі такія:

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў