Былы нямецкі джыхадыст: «Ісламская дзяржава» плануе агульнаеўрапейскую тэрарыстычную атаку


27-гадовы экс-баявік Гары С., збегшы ад «ІД» пасля таго, як стаў сведкам абезгалоўліванняў і пакаранняў у Сірыі, распавёў, што яго ды іншых замежных ісламістаў папрасілі «прынесці джыхад на радзіму».

«Яны хочуць зрабіць нешта паўсюль і адначасова», – распавёў тэрарыст у інтэрвʼю нямецкаму выданню Der Spiegel.

Гары С. арыштавалі ў Брэменскім аэрапорце ў ліпені сёлета і да гэтага часу ягоныя допыты праводзяць паліцыя і спецслужбы.

Тады ён сцвярджаў, што збег пасля трох месяцаў у Сірыі, не вытрымаўшы жорсткасці «Ісламскай дзяржавы», і вырашыў здацца, каб расказаць усё, што ведае.

Да таго як далучыцца да «ІД» у Сірыі, Гары С. праводзіў масавыя расстрэлы і штотыднёвыя ідэалагічныя трэнінгі ў горадзе ар-Рака.

Унутраная выведка Нямеччыны лічыць, што на баку тэрарыстаў «ІД» у Сірыі ды Іраку ваюе больш за 700 немцаў.

Чытайце таксама >>> «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракты ў Францыі

ДР, belsat.eu паводле independent.co.uk

Стужка навінаў