Былы міністр эканомікі Расеі застаецца пад хатнім арыштам


Адвакаты Аляксея Улюкаева хадайнічалі пра змякчэнне яго прыгавору: падпіску аб нявыездзе альбо залог. Таксама яны прасілі дазволіць яму шпіталізацыю і стасункі з прэсай, у тым магчымасць даваць інтэрвʼю праз тэлефон. Абарона сцвярджае, што з дапамогай СМІ іх падабаронны хоча «данесці да грамадскасці свой пункт гледжання».

Аднак Маскоўскі гарадскі суд прызнаў хатні арышт Улюкаева законным да 15 студзеня. Рашэнне ўступіла ў сілу.

Сам Улюкаеў на судовым паседжанні не прысутнічаў. Ён папрасіў разгледзець справу без яго. Адвакат Улюкаева Цімафей Грыднеў растлумачыў прычыну адсутнасці чыноўніка яго дрэнным самаадчуваннем.

Адвакаты экс-міністра сцвярджаюць, што Улюкаева затрымлівалі з парушэннямі. Аднак следчы адхіліў прэтэнзіі абароны.

Аляксея Улюкаева злавілі на гарачым учынку 14 лістапада. ФСБ затрымалі яго за атрыманне хабару ў $ 2 млн у офісе «Раснафты». Паводле следства, Аляксей Улюкаеў вымагаў грошы за выдадзеную Мінэканомікі станоўчую ацэнку, якая дазволіла «Раснафты» набыць дзяржаўны пакет акцый «Башнафты». На наступны дзень Басманны суд Масквы прызначыў яму хатні арышт, а прэзідэнт Расеі адправіў міністра ў адстаўку ў сувязі са стратай даверу. Сам Аляксей Улюкаеў віну не прызнае.

ДР belsat.eu паводле kommersant.ru

Стужка навінаў