Былы кіраўнік «Nissan» Карлас Гон уцёк у Ліван з-пад хатняга арышту ў Японіі


Экс-кіраўнік аўтамабілебудаўнічага альянсу «Renault-Nissan-Mitsubishi» Карлас Гон, які абвінавачваецца ў Японіі ў фінансавых махінацыях, паведаміў, што цяпер знаходзіцца ў Ліване. Топ-менеджар не раскрывае акалічнасцяў, як яму ўдалося выехаць з Японіі, піша DW.com.

Карлас Гон паведаміў, што цяпер знаходзіцца ў Ліване, аднак не раскрыў акалічнасцяў свайго прыбыцця ў гэтую краіну.

«Я не збег ад правасуддзя, а пазбег неправасуддзя і палітычных ганенняў», – падкрэсліў Карлас Гон.

Паводле міністэрства юстыцыі Японіі, у Токіа і Берута няма дамовы аб экстрадыцыі.

Карлас Гон у свой час фактычна выратаваў «Nissan» ад банкруцтва і заснаваў франка-японскі аўтамабілебудаўнічы альянс «Renault-Nissan-Mitsubishi». Але ў лістападзе летась яго арыштавалі паводле абвінавачвання ў асабістым узбагачэнні за кошт сродкаў «Nissan». У студзені 2019 года пракуратура Японіі агучыла Гону новыя абвінавачванні – у злоўжыванні даверам і прыніжэнні ўласных прыбыткаў з 2015 да 2018 гадоў.

У сакавіку экс-кіраўніка кампаніі вызвалілі з турмы пад заклад. Судовы працэс над ім прызначылі на 2020 год. Паводле абвінавачання, Гон пераводзіў грошы «Nissan» фірме па продажы легкавых аўтамабіляў, зарэгістраванай у Амане.Сам Карлас Гон адмаўляе ўсе абвінавачванні ў свой адрас і лічыць сябе «ахвярай змовы».

Аб’ектыў
Менск і Масква – на парозе аўтамабільнай вайны
2018.07.11 21:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў