Былы футбаліст зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб прыехаў у «Поедем, поедим». Ягоная жонка паказала актывістам сярэдні палец




Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Вячаслаў Глеб (брат Аляксандра Глеба) прыехаў у рэстарацыю разам жонкай. Футбалісту не спадабалася, што ўдзельнікі варты здымаюць на відэа ягоны аўтамабіль.

Відэа кароткай перапалкі з сямейнай парай апублікавала ў сваім «Facebook’у» актывістка Ганна Шапуцька.

Глеб выйшаў з аўтамабіля і пацікавіўся, хто даў дазвол здымаць ягонае аўто.

Вольга Глеб, жонка футбаліста параіла актывістам «пачытаць гісторыю», кінула ў іх сурвэткі і паказала сярэдні палец.

Вольга Глеб у «Поедем, поедим»

У жніўні 2018 года Вячаслаў Глеб завяршыў футбольную кар’еру. Апошнія матчы футбаліст згуляў за ФК «Нёман». У 2004-2011 гг. Вячаслаў Глеб гуляў за нацыянальную зборную.

Нагадаем, што грамадскія актывісты ўжо некалькі месяцаў удзельнічаюць у варце каля рэстарана «Поедем, поедим», які знаходзіцца побач з урочышчам Курапаты.

Hавiны
Храналогія будоўлі «Поедем, поедим». Як «незаўважна» паўставала рэстарацыя?
2018.08.06 13:20

Курапаты – лес на паўночным усходзе Менску, месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Паводле розных звестак, там былі расстраляныя ад 30 да 250 тысяч чалавек.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў