Былы амбасадар у Аргентыне: улады спрабуюць пабудаваць канцэнтрацыйны лагер у еўрапейскай краіне


Нелегітымныя ўлады ў Беларусі працягваюць практыку масавых парушэнняў фундаментальных правоў чалавека, пра гэта ў сваім відэа звароце заявіў былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне Уладзімір Астапенка.

Былы амбасадар у Аргентыне запісаў відэазварот з нагоды закрыцця беларускімі ўладамі наземных межаў на выезд з краіны.

«У кантэксце каронавіруса, улады Беларусі, ігнаруючы ўсе рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі здароўя і досвед краінаў, не абвяшчаюць надзвычайнага становішча, не адмяняюць заняткі ў ВНУ і школах, не ўводзяць іншыя каранцінныя захады, але змагаюцца з каронавірусам з дапамогаю адміністратыўных забаронаў. Гэтым разам – на выезд з Беларусі», – заявіў былы амбасадар.

Уладзімер Астапенка далучыўся да Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, ініцыятывы Паўла Латушкі. Астапенка адказвае за супрацу з Расеяй, СНД, ЕАЭС і АДКБ.

Аб’ектыў
Беларусь зачыняе межы на выезд. З-за эпідэміі ці прычыны ўсё ж палітычныя?
2020.12.10 21:57

АА belsat.eu

Стужка навінаў