Былую начальніцу ўпраўлення Мінаховы здароўя асудзілі на 6 гадоў турмы


Чарговы вырак у «справе медыкаў». Суд Фрунзенскага раёну Менску прызнаў Людмілу Рэвуцкую, былую начальніцу ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя вінаватай у атрыманні хабараў і махлярстве, паведамляе TUT.by.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Падчас суда Людміла Рэвуцкая настойвала, што ніколі не брала хабараў, але прымала падарункі ў выглядзе цукерак і кветак. Тым не менш суд палічыў іначай і прызнаў яе вінаватай у махлярстве і атрыманні хабару і асудзіў на 6 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Суд па яе справе цягнуўся два месяцы. Пракурор прасіў пакараць былую начальніцу ўпраўлення на сем гадоў турэмнага зняволення.

Людмілу Рэвуцкую затрымалі ў верасні 2018 года. Паводле следчых, кіраўніца брала хабар за перарэгістрацыю лекаў, унясенне змяненняў і працягванне рэгістрацыі, выдаванне ліцэнзіі «Стимэнерджи» на фасаванне і ўпакаванае прэпаратаў.

Hавiны
Год «справе медыкаў»: куды зніклі мільены долараў і дзе фігуранты?
2019.06.28 15:15
  • «Справу медычных функцыянераў» распачалі летась. Старшыня Камітэту дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык распавёў, што ўсяго за хабарніцтва і ўхілення ад выплаты падаткаў «затрыманыя, заключаныя пад варту, а таксама ўжытыя іншыя меры стрымання ў дачыненні да 33 службовых асобаў. А ўсяго па справе праходзіць больш за 50 чалавек. Паводле следства, хабары даходзілі да $ 350 тыс. за адзін раз, грошы пераводзіліся на рахункі фірмаў у Гон-Конгу, Літве, Латвіі, Расеі і ПАР. Карупцыйныя схемы прыводзілі да таго, што «кошт і лекаў, і абсталявання завышалася на 10-60%, у асобных выпадках на 100%», казаў Вакульчык.

СК belsat.eu

Стужка навінаў