Былому супрацоўніку «Горадня-Азоту» Сяргею Шэлесту далі 5 содняў арышту


Сяргея затрымалі 1 лістапада разам са сваім калегаю, калі ён ішоў па вуліцы. Ягоныя блізкія пару дзён спрабавалі даведацца, што з ім адбываецца.

«У панядзелак у Кастрычніцкай РАУСе Горадні мне сказалі, што яго адпусцілі», – распавяла belsat.eu сястра рабочага Вольга.

Але ў ягонай кватэры нікога не было, трубку ён усё роўна не здымаў. Куды знік Сяргей ягоная сям’я і блізкія даведаліся толькі ў сераду 4 лістапада. Увечары ім удалося датэліцца ў суд.

Вырак – 5 содняў за парушэнне ўдзелу ў масавых мерапрыемстваў.

Цяпер Сяргей знаходзіцца ў РАУСе Кастрычнікага раёну. Выйсці на волю ён мусіць у пятніцу 6 лістапада.

belsat.eu

Стужка навінаў