Былому начальніку з СК далі 6 гадоў турмы


Сёння быў абвешчаны прысуд па справе Андрэя Качура, былога начальніка аддзелу цэнтральнага апарата Следчага камітэту.

Як піша TUT.by, Качура прызналі вінаватым у падбухторванні да дачы хабару на суму 25 тысяч долараў і прысудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Раней пракурор запытваў для экс-працаўніка СК 3 гады калоніі.

Андрэй Качур спакойна ўспрыняў прысуд. У суд ён прыйшоў з рэчамі, бо чакаў што падчас абвяшчэння прысуду яго адразу возьмуць пад варту – гэтак і адбылося. Падчас следства ён знаходзіўся на волі.

У лютым 2019 году Андрэю Качуру былі выстаўлены абвінавачанні ў карупцыйным злачынстве. У СК ён адказваў за кадравую і ідэалагічную працу.

Hавiны
Медыі: звольненыя двое высокапастаўленых афіцэраў СК. Адзін з іх займаўся справаю прафсаюзу РЭП
2019.02.20 15:41

Старшыня СК Іван Наскевіч заяўляў, што падставай для адстаўкі абвінавачанага стала інфармацыя, атрыманая «ад сумежнага ведамства» – пра карупцыйным злачынстве. Пастанову аб узбуджэнні крымінальнай справы падпісаў Наскевіч, папярэдняе следства праводзіла група следчых цэнтральнага апарата СК.

Паводле версіі следства, да Качура звярнуўся яго даўні таварыш – бізнесовец Андрэй Казачок, у дачыненні да якога была ўзбуджаная крымінальная справа аб ухіленні ў выплаце падаткаў. Казачок прасіў Качура дапамагчы, той дамовіўся з начальнікам упраўлення, якое расследавала справу, Іллёй Валозіным, што аднаго не возьмуць пад варту і што прысуд у выніку не будзе звязаны з абмежаваннем або пазбаўленнем волі. Кошт пытання – 25 тысяч долараў. Качур настойвае, што перадаў Валозіну ў два этапы ўсю суму, сабе нічога не прысвойваў. Казачок у выніку атрымаў пяць гадоў «хіміі», ён да гэтага часу адбывае пакаранне і лічыць, што яго «кінулі на грошы«.

Крымінальная справа па факце атрымання хабару не ўзбуджаная. Ілля Валозін на волі і, паводле дадзеных TUT.by, не з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы.

Прысуд Качуру яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

КА belsat.eu

Стужка навінаў