Былой прэзідэнтцы Аргентыны газеты дастаўлялі самалётамі


Аргентынскі суд санкцыянаваў узбуджэнне крымінальнай справы аб растраце ў дачыненні да сенатаркі і былой прэзідэнткі Аргентыны Крыстыны Фэрнандэс дэ Кіршнэр, якая ўзначальвала краіну ў 2007–2015 гадах.

Прычынай узбуджэння справы стала тое, што падчас ейнага прэзідэнтцва самалёты з авіяпарку кіраўніцы дзяржавы па яе ўказанні выкарыстоўваліся для дастаўкі газет у гарады Эль-Каляфатэ і Рыё-Галлегас, дзе размешчаныя дамы сям’і Кіршнэр. Кожны палёт каштаваў бюджэту ад 2 да 11 тыс. долараў, піша ТАСС.

Абноўлена
У Бразіліі затрымалі былога прэзідэнта за карупцыю
2019.03.21 16:52

Абвінавачанні ў гэтай справе таксама выстаўленыя былому генеральнаму сакратару Адміністрацыі прэзідэнта Оскару Парылі.

Гэта ўжо не першая крымінальная справа ў дачыненні да Фэрнандэс дэ Кіршнэр. Гэтак, ёй выстаўленыя абвінавачванні за махінацыі ў Цэнтральным банку Аргентыны і перашкоду ў расследаванні тэракту. Акрамя таго, яе падазраюць у незаконным узбагачэнні і карупцыі. Сама экс-прэзідэнтка называе сябе ахвярай палітычнага пераследу.

Нагадаем, што мужа Фэрнандэс дэ Кіршнэр і таксама былога прэзідэнта Аргентыны Нэстара абвінавачвалі ў адмыванні грошай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў