Былога начальніка спажывецкага рынку Менску судзяць за карупцыю


Былы кіраўнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку (ГУПР) Менгарвыканкаму Андрэй Дамарацкі ўжо амаль год, як знаходзіцца за кратамі ў СІЗА. Чыноўніка затрымаў Следчы камітэт 7 траўня летась за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Сёння справу Дамарацкага пачалі разглядаць ў судзе Цэнтральнага раёну Менску, перадае карэспандэнт belsat.eu.

Андрэй Дамарцкі за кратамі ў судзе Фота belsat.eu

Андрэя Дамарацкага вінавацяць адразу ж паводле трох артыкулаў КК: ч.3 арт.430 (атрыманне хабару), ч.3 арт.424 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў), ч.1 арт.210 (крадзеж).

Hавiны
У Менску затрымалі Андрэя Дамарацкага, былога намесніка кіраўніка сталіцы
2018.05.09 10:53

Андрэй Дамарацкі да верасня 2017 займаў пасаду намесніка старшыні Менгарвыканкаму – курыраваў гандаль. Чыноўнік запомніўся на гэтай пасадзе ў тым ліку прагрэсіўнымі рашэннямі: надаваў увагу развіццю беларускай кухні, крытыкаваў залішні кантроль за грамадскім харчаваннем.

Праз аптымізацыю дзяржапарату яго пасаду скарацілі, і Дамарацкі стаў начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкаму.

Папярэдняга начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Сяргея Барысевіча ў красавіку 2017 затрымаў КДБ па падазрэнні ў карупцыі. Суд асудзіў яго на 14 гадоў турмы.

Hавiны
Былога начальніка спажывецкага рынку Менску пасадзілі на 14 гадоў
2019.03.12 17:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў