Былога начальніка спажывецкага рынку Менску пасадзілі на 14 гадоў

Былы начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Сяргей Барысевіч за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў асуджаны на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такі прысуд запытаў 30 студзеня пракурор.