Былога міліцыянта хочуць прыцягнуць да адказнасці за інтэрв’ю «Белсату»

ВІДЭА

Міхаіл Грамыка

Былы працаўнік цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна Міхаіл Грамыка, які нядаўна быў звольнены з працы і пакараны арыштам за ўдзел у абароне Курапатаў, зноў можа быць прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці. Пра гэта ён распавёў belsat.eu.

«Учора мне патэлефанавалі з Маскоўскага РУУС і запрасілі на размову. Ім прыйшло паведамленне адпаведнае з ГУУС. Распачаты адміністратыўны працэс паводле арт. 9.2 КаАП – паклёп», – кажа ён.

Паводле Міхаіла Грамыкі, у ГУУС убачылі паклёп на міліцыю, у тых заявах, якія ён зрабіў у інтэрв’ю «Белсату» 24 ліпеня. Артыкул 9.2 прадугледжвае штраф у памеры да 30 базавых велічыняў (735 рублёў).

Інтэрвʼю, за якое могуць аштрафаваць Міхаіла Грамыку:

ІІ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары