Былая журналістка АНТ распавяла пра цэнзуру на дзяржаўным тэлеканале


Журналістка Марыя Сысой распавяла на сваёй старонцы ў Facebook, за што год таму яе звольнілі з тэлеканалу АНТ, дзе яна амаль шэсць гадоў адпрацавала ў праграме «Наша раніца».

Паводле Марыі Сысой, яе звольнілі з фармулёўкай «страта даверу працадаўца». Падставаю для «страты даверу» стаў «тролінг» аднаго чыноўніка падчас падрыхтоўкі рэпартажу пра забудову Асмалаўкі і «крамола» ў Twitter дзяўчыны. Прычым журналістка нават не ведае дакладна, якія твіты на АНТ палічылі «крамольнымі», аднак звязаныя яны былі з крытыкай чыноўнікаў.

«Год таму былі грамадскія абмеркавання скандальнага праекту дэталёвай планіроўкі раёна – прыехалі, знялі, запісалі каментары. Тэкст гатовы, здадзены – і тут выбух. Мяне абвінавачваюць у троллінге чыноўніка, з якім мы пісалі інтэрв’ю. У маіх адкрытых сацсетках праводзяць пошук (я нават не ведаю, хто менавіта бавіў час у маім Twitter, але дэталь пацешная) і робяць выснову: давер страчаны. Цэнзура перамагла. Мне не ўдалося зрабіць так, каб матэрыял пра Асмолаўку выпусцілі», – піша журналістка.

Пасля гэтага, Марыю Сысой прыбралі з штата АНТ без тлумачэння прычын.

«Я адчула, што набліжаецца канец эпохі, з першай жа навіны пра зʼяўленне новага кіраўніцтва тэлеканала (у сакавіку 2017 года кіраўніком АНТ стаў Марат Маркаў – заўв.). Я мела рацыю, хоць ніколі не цікавілася, што за людзі сядзяць у кіраўніцтве. Не буду абяляць або ачарняць ні старое, ні новае. Мне ўсе гэтыя спадары індыферэнтна. Ні з кім з іх гутарак ніякіх не вяла – і дзякуй Богу. Про Twitter скажу так: пашанцавала, што мінулае кіраўніцтва тэлеканалу не цікавілася гэтак горача ідэалагічнай добранадзейнасці сваіх працаўнікоў. Глянь яны тады мае твіты ад 19 снежня 2010 года і далей – нябось, не было б гэтых 6 гадоў на тэліку», – піша яна.

На думку Сысой, журналіст мае права ад свайго імя ў асабістых сацсетках выказваць свой пункт гледжання, крытыкаваць чыноўнікаў. «І яго меркаванне можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі», – дадае яна.

Сысой прызнаецца, што не думала аб рэпутацыі АНТ, калі ішла туды працаваць:

«Ну я не думала зусім пра гэта. Існавала ў сваім свеце. Рэпутацыя госканала сама па сабе, я, мы, »раніца« – самі па сабе. Я лічыла, што любое СМІ – гэта выключна платформа, якой можна карыстацца па-рознаму. Усё залежыць ад журналіста».

Уже год я не работаю тележурналистом. Тут будет сколько-то тезисов про 6 лет в Нашем утре на ОНТ.1. Начнем с финала….

Opublikowany przez Marię Sysoy Czwartek, 16 sierpnia 2018

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў