Былая першая скрыпка Опернага тэатру зʼехала з Беларусі


Былая першая скрыпка Нацыянальнага тэатру оперы і балета Рэгіна Саркісава – адная з тых, хто быў звольнены ў кастрычніку пасля правядзення акцыі салідарнасці перад паказам спектакля, – пераехала ў Літву. Падрабязнасці музыка распавяла ў інтэрвʼю выданню «Народная воля».

Цяпер Саркісава ў Вільне, неўзабаве яна плануе пачаць працаваць у Музычным тэатры Клайпеды.

Саркісава распавяла, што з Нацыянальнага тэатру оперы і балета яе звольнілі паводле артыкула 47 Працоўнага кодэксу Беларусі – за здзяйсненне амаральнага ўчынку, несумяшчальнага з працягам працы.

Рэгіна Саркісава.
Фота: часопіс «Партэр»

Галоўны канцэртмайстар Рэгіна Саркісава, скрыпачка Ала Джыган і альтыст Аляксандра Пацеміна былі звольненыя з Нацыянальнага тэатру оперы і балету. Перад паказам оперы «Царская нявеста« 27 кастрычніка Рэгіна Саркісава і Аляксандра Пацеміна звярнуліся да гледачоў і заявілі, што артысты аркестра не могуць заставацца абыякавымі да таго, што адбываецца ў краіне, што яны выступаюць супраць гвалту. Пасля гэтага ў зале самі гледачы выканалі гімн «Магутны Божа», рушылі ўслед працяглыя апладысменты, а затым пачаўся паказ спектаклю.

АА belsat.eu

Стужка навінаў