Бык на ферме прычыніў цяжкія пашкоджанні чалавеку ў Маладзечанскім раёне


Пасля нападу жывёліны мужчына апынуўся ў рэанімацыі з цяжкімі траўмамі жывата.

Няшчасны выпадак здарыўся на ферме ў вёсцы Лабачэўка. Падчас узважвання жывёліна кінулася на мужчыну 1952 года нараджэння, жыхара вёскі Малінаўшчына, як паведамляе сайт belta.by. З цяжкімі пашкоджаннямі брушной поласці ён апынуўся ў рэанімацыі.

Следчыя праводзяць праверку па гэтым факце.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў