Бязвізавым рэжымам ужо скарысталіся амаль 2 тысячы ўкраінцаў


Такія лічбы на раніцу 12 чэрвеня падаў у Facebook прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

78% бязвізавых наведнікаў Еўропы перасеклі мяжу праз аўтамабільныя пункты пропуску, 22% – праз авіяцыйныя. Найбольш папулярным кірункам застаецца Польшча, куды паехалі 63%.

Двум асобам адмовілі ў бязвізавым уездзе. У абодвух выпадках праз «папярэднія грахі» украінскіх грамадзянаў у стасунках з міграцыйным заканадаўствам ЕЗ.

Бязвіз Украіны і Еўразвязу стартаваў 11 чэрвеня. Цяпер уладальнікі новага біяметрычнага пашпарта змогуць свабодна наведаць усе краіны Шэнгену. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, выступаючы на святочным канцэрце з гэтай нагоды, працытаваў верш Міхаіла Лермантава «Прощай, немытая Россия».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў