Бязвізавы рэжым з Беларуссю. Пад кантролем і толькі з зацверджанымі тураператарамі


Сітуацыя вакол бязвізавага ўезду замежнікаў у Беларусь не выглядае так вясёлкава, як падавалася некалькі месяцаў таму.

Дарэчы, першымі замежнікамі, якія скарысталіся магчымасцю наведаць суседнюю краіну без дадатковых дакументаў, сталіся палякі.

З 26 кастрычніка замежныя турысты могуць прыязджаць у спецыяльны турыстычна-рэкрэацыйны парк «Аўгустаўскі канал» без візы. У гэтак званую бязвізавую зону ўвайшлі таксама Горадня і частка Гарадзенскага раёну.

«Спачатку планавалася, што кожны замежнік зможа 5 дзён перабываць без візы ў Беларусі, але апынулася, што цяпер да нас можна прыязджаць толькі групамі. Да кожнай групы будзе прыстаўлены чалавек з турыстычнай фірмы, які магчыма будзе працаваць на 2 стаўкі (звязаны з нейкім ведамствам – заўв. belsat.eu). Рэалізацыя бязвізавага праекту ўжо на самым пачатку не надта», – распавёў грамадскі дзеяч Алесь Зарэмбюк у праграме «Гарачы каментар».

Як трапіць у Беларусь без візы? Адказ у відэаматэрыяле.

[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў