Бязвіз з Кітаем пачне дзейнічаць ад 10 жніўня


Пра гэта ў сваім «Twitter’ы» напісаў амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

Нагадаем, што 10 чэрвеня ў Цындаа было падпісанае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў на тэрмін да 30 дзён. Дакумент стаў вынікам перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзінь Піна. Ад беларускага боку подпіс пад пагадненнем паставіў міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

Паводле адмыслоўцаў, увядзенне бязвізавага рэжыму ў першую чаргу звязана з чаканнем прытоку ў Беларусь патэнцыйных кітайскіх інвестараў.

Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк павялічыўся ў 4 разы

Магчыма 30-дзённы бязвіз з Кітаем стане добраю нагодаю для візіту ў нашую краіну кітайскіх турыстаў, колькасць якіх павольна, але стала расце. У 2012-м у Беларусь у складзе арганізаваных турыстычных групаў прыехала 314 кітайцаў, пазалетась было ўжо 1579.

Напрыканцы чэрвеня кіраўнік Міністэрства спорту і турызму Сяргей Кавальчук заявіў, што было б мэтазгодна павялічыць бязвіз для грамадзянаў 80 краінаў да 20 дзён.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары