Бязвіз ад Берасця да Горадні запрацуе з 10 лістапада


Савет міністраў Беларусі зацвердзіў Палажэнне аб парадку наведвання грамадзянамі бязвізавай тэрыторыі «Берасце – Горадня», а таксама тэрыторый раёнаў Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцяў, якія не належаць да гэтай тэрыторыі.

Адпаведная пастанова ад 14 кастрычніка № 699 уступае ў моц з 10 лістапада, паведамілі ва ўрадзе.

Hавiны
Польскі дэпутат заклікаў Лукашэнку паспрыяць мільёну беларусаў
2019.08.12 16:58

Палажэннем вызначаецца парадак наведвання замежнымі турыстамі на час да 15 сутак бязвізавай тэрыторыі «Берасце – Горадня». Апроч абласных цэнтраў у бязвізавую тэрыторыю «Берасце і Горадня» уваходзяць таксама Берасцейскі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Берасцейскай вобласці ды Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гарадзенскі, Лідскі, Свіслацкі і Шчучынскі раёны Гарадзеншчыны.

Беларускія памежніцы на пероне ў Берасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Замежныя грамадзяне прыбываюць на бязвізавую тэрыторыю на падставе сапраўднага пашпарта або іншага дакументу, які яго замяняе, аб дакументу, які дазваляе наведванне бязвізавай тэрыторыі. Дакумент на права наведвання дазваляе аднакратны ўезд у Беларусь і выезд з нашай краіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў