Бязмытавы парог атрымання замежных пасылак у Беларусь істотна павялічаны


Парог бязмытавага ўвозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях у Беларусь павялічылі да 200 еўраў і 31 кілаграма. Але ёсць нюанс: гэта месячная норма ў сукупнасці. Разавая норма аднаго адпраўлення складае, як і раней – 22 еўраў і 10 кілаграмаў.

Новы ўказ кіраўніка Беларусі № 490 «Аб мытным рэгуляванні» лібералізуе паштовыя адпраўленні, піша TUT.BY.

Партал нагадвае, што з 14 красавіка 2016 году максімальная сума пасылак у Беларусь была абмежаваная да 22 еўраў і 10 кілаграмамі ў месяц (незалежна ад колькасці пакупак). За ўсё, што больш ліміту, трэба даплачваць 30 % з сумы перавышэння. Да таго ж дадаткова трэба заплаціць мытны збор у 5 еўраў за здзяйсненне мытных аперацый за кожную пасылку.

Атрымліваецца, што па новых правілах на месяц чалавек можа замовіць поштай тавару 9 разоў па 22 еўра кожны (без мытаў і мытных збораў).

Летась беларусы атрымалі каля 11 мільёнаў пасылак з-за мяжы. Норму бязмытавага ўвозу, гэта значыць 22 еўраў па кошту, перавысіла толькі каля 1 % з іх.

ВІДЭА
Пасылкі з Кітаю абвалілі беларускі гандаль і перашкаджаюць айчыннай прамысловасці
2016.02.11 19:47

СК, belsat.eu

Стужка навінаў