Бяздомны ў Аўстраліі атрымае 100 тысяч долараў за дапамогу ў затрыманні тэрарыста


Рызыкуючы жыццём бяздомны мужчына, дапамагаў супрацоўнікам паліцыі ў затрыманні тэрарыста. Пасля агучвання навіны пра гэта, жыхары Аўстраліі сабралі для бяздомнага вялізную суму грошай.

Справа мела месца 9 лістапада. У Мельбурне 30-гадовы ісламіст на аўто ўрэзаўся ў гандлёвы цэнтр, падпаліў машыну, а пасля з нажом пачаў кідацца на мінакоў. Аднаго ён забіў, яшчэ траіх параніў.

«Дапамагчы паліцыі спыніць злачынца паспрабаваў бяздомны. Ён схапіў каляску з супермаркетe і спрабаваў ёю збіць тэрарыста з ног. Захопленыя ўчынкам мужчыны аўстралійцы на знак удзячнасці сабралі для яго 100 тысяч долараў», – паведамляе The Guardian.

Праўда, мужчына не атрымае грошы наяўнымі. Яму дапаможа распарадзіцца сабранымі сродкамі фінансіст.

СК, belsat.eu, Фота: twitter.com/duellsy/status/1060774867807555584

Стужка навінаў