Бясплатны Wi-Fi і разеткі для гаджэтаў. Паміж Менскам і Магілёвам пачалі хадзіць цягнікі бізнес-класу


БелЖД пусціла па маршруту Менск-Магілёў-Менск дызель-цягнікі ДП6 польскага канцэрну PESA.
Фота: belsat.eu

13 снежня БелЖД пусціла па маршруту Менск-Магілёў-Менск новыя цягнікі бізнес-класу. Гэта шасцівагонныя дызель-цягнікі ДП6 польскага канцэрну PESA.

На маршруце штодзень будуць хадзіць тры пары такіх цягнікоў. Цяпер час у дарозе скараціцца да 3 гадзінаў.

У цягніку – 311 месцаў, у тым ліку 25 месцаў першага класу. Ёсць адмысловыя месцы для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, прадугледжана прастора для дзіцячых вазкоў, ровараў і крупнагабарытнага багажу.

У салоне працуе сістэма кандыцыянавання паветра, бясплатны Wi-Fi, бартавы медыясэрвіс, разеткі для зарадкі гаджэтаў. Туалеты ў цягніку вакуумнага тыпу.

БелЖД пусціла па маршруту Менск-Магілёў-Менск дызель-цягнікі ДП6 польскага канцэрну PESA.
Фота: belsat.eu
БелЖД пусціла па маршруту Менск-Магілёў-Менск дызель-цягнікі ДП6 польскага канцэрну PESA.
Фота: belsat.eu
БелЖД пусціла па маршруту Менск-Магілёў-Менск дызель-цягнікі ДП6 польскага канцэрну PESA.
Фота: belsat.eu
БелЖД пусціла па маршруту Менск-Магілёў-Менск дызель-цягнікі ДП6 польскага канцэрну PESA.
Фота: belsat.eu
БелЖД пусціла па маршруту Менск-Магілёў-Менск дызель-цягнікі ДП6 польскага канцэрну PESA.
Фота: belsat.eu

Belsat.eu

Стужка навінаў