«Бясплатна не бывае». У Расеі адказалі на прэтэнзіі Лукашэнкі адносна грэчкі


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расея не хоча пастаўляць у Беларусь грэчку. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка Беларусі. Але ў самой РФ гэта адмаўляюць.

«Расейцы адмовіліся з намі працаваць, як гэта было ў савецкія часы, калі мы там больш закуплялі грэчкі: там больш расце, чым у нас«, – сказаў Лукашэнка, наведваючы 21 красавіка Бабруйск.

Разам з тым у Расеі з такімі заявамі не згодныя. Гэтак, віцэ-прэзідэнт Расейскага збожжавага саюзу Аляксандр Корбут сумняецца, што «Мінсельгас даў указанне не прадаваць грэчку ў Беларусь».

«Я такога не чуў, ніхто не скардзіўся, ды і фармальна ў рамках ЕАЭС няма ніякіх абмежаванняў для гандлю, дакументаў суправаджальных выдаваць не трэба, толькі адпаведнасць тэхрэгламенту. Але кошты на грэчку настолькі добрыя, што экспарт, калі ўнутраны попыт высокі, асабліва нам і не патрэбны цяпер. А калі хто-небудзь хоча, каб было бясплатна, танна ці па цане, якая была да ўсіх гэтых праблем – такога не бывае», – заявіў ён, паведамляе РИА Новости.

У сваю чаргу намесніца гендырэктара ІКАР Ірына Глазунова лічыць, што з улікам дадатковых выдаткаў на лагістыку расейская грэчка зараз наўрад ці магла б быць прывабнай у коштавым плане для беларускіх спажыўцоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў