Бяспека, але за мяжою. Як атрымаць статус уцекача


Праз рэвалюцыю і гвалтоўныя дзеянні ўрада шмат хто з беларусаў пацярпеў ад дзеянняў сілавікоў і надалей застаецца ў небяспецы. Статус «уцекача» – адна з працэдур, якая можа абараніць чалавека. Тлумачым, як выглядае працэдура і што значыць статус уцекача.

Пашпарт грамадзяніна РБ.
Фота: belsat.eu

Хто такія ўцекачы?

Паводле вызначэння ААН, уцекачы – гэта людзі, якія пакінулі сваю краіну праз вайну, гвалт, канфлікт або пераследу і перайшлі міжнародную мяжу, каб заставацца ў бяспецы, але ў іншай краіне.

Паняцце «уцякач» вызначанае ў міжнародным праве, вось які панятак дае Канвенцыя аб уцекачах 1951 года – ключавы тэматычны юрыдычным дакументам:

«Той, хто не можа або не хоча вярнуцца ў краіну паходжання з-за абгрунтаванага страху перад пераследам па расавай, рэлігійнай, нацыянальнай прыналежнасці, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы або палітычнай думкі».

Лагер для ўцекачоў.
Фота: unsplash.com

У чым розніца паміж уцекачом і мігрантам?

Ізноў жа, звяртаемся да ААН. Міжнародная арганізацыя бачыць розніцу, перадусім, у прычыне міграцыі. Уцекачы – гэта асобы, якія знаходзяцца па-за межамі краіны паходжання па прычынах пераследу, канфліктаў, агульнага гвалту або іншых абставінаў, якія сур’ёзна парушаюць грамадскі парадак і, як следства, патрабуюць міжнароднай абароны.

Хоць афіцыйнага юрыдычнага вызначэння міжнароднага мігранта не існуе, большасць экспертаў сыходзяцца ў меркаванні, што міжнародны мігрант – гэта той, хто змяняе краіну свайго звычайнага пражывання незалежна ад прычыны міграцыі або прававога статусу.

Міжнародная абарона – гэта проста адзін з відаў міграцыйнага статусу. Калі ў вас ёсць прычыны атрымаць іншы статус у іншай краіне, уцекацтва можа стаць апошнім варыянтам. Калі ў вас ёсць іншыя падставы для легалізацыі, то можна скарыстацца імі.

Як прасіць палітычны прытулак?

Прасіць палітычны прытулак вы можаце толькі з тэрыторыі той краіны, дзе плануеце застацца. То бок, нельга з тэрыторыі Украіны прасіць прытулак у Польшчы. Вам перадусім неабходна патрапіць у непасрэдна тую краіну, дзе вы плануеце застацца.

«Важны нюанс аб краінах Еўрапейская Саюза і некаторых іншых краінах Еўропы, дзе дзейнічае Дублінскім рэгламент: калі у вас ёсць дзеючы дазвол на знаходжанне або дзеючая віза і вы просіце прытулак не у той краіне, якая выдвала вам гэты дакумент, то вас, па агульнаму правілу, накіруюць для разгляда просьбы аб прытулку в тую краіну, якая выдала дакумент. То бок, калі вы прыляцелі ў Іспанію па літоўскай візе, вас накіруюць для разгляда просьбы аб прытулку ў Літву, згодна з Дублінскім пагадненнем», – гаворыць юрыст у пытаннях правоў уцекачоў Мікіта Мацюшчанкаў.

Прасіць палітычны прытулак можна адразу на мяжы або ў аэрапорце, звычайна гэта практыкуецца, калі няма дакументаў для ўезду, або пазней, звярнуўшыся ў мясцовыя аддзяленні памежнай ці міграцыйнай службы.

Лагер для ўцекачоў.
Фота: unsplash.com

Працэдура можа нязначна адрознівацца ад краіны да краіны, але звычайна выглядае прыкладна так: перадусім трэба падаць заяву або хадайніцтва аб наданні статуса ўцекача ці дадатковай абароне.

Пасля хадайніцтва міграцыйныя службы будуць праводзіць з вамі інтэрв’ю. Гэта асноўны момант прашэння прытулку. Вам трэба будзе пераканаць урад, што вам сапраўды пагражае небяспека на радзіме. Варта сабраць доказы, чаму вам небяспечна знаходзіцца на радзіме. Копіі судовых выпісак, фотаздымкі, публікацыі ў медыях – усё гэта дапаможа даказаць, чаму вы змушаныя ўцякаць са сваёй радзімы.

«Пакуль вы чакаеце на рашэнне, вашае знаходжанне ў краіне цалкам легальнае. Праўда, у вас забяруць дакументы і нельга будзе легальна працаваць. Але звычайна ў краінах прапаноўваць невялікую фінансавую дапамогу, якая дазволіць не памерці з голаду», – зазначае юрыст.

Што дае статус уцекача?

Калі вы просіце прытулак, то вашую справу разглядаюць адразу як справу аб дадатковай абароне і аб статусе ўцекача. Дадатковая абарона даецца тым, каму ў краіне сталага жыхарства пагражае смяротнае пакаранне, катаванні, ці ёсць пагроза жыццю з-за вайны. Дадатковая абарона звычайна даецца на нейкі пэўны тэрмін, напрыклад на год, і пра сканчэнні гэтага тэрміну можа пераглядацца: ці змянілася ў краіне ці ў гэтага пэўнага чалавека сітуацыя.

Прытулак жа звычайна даецца на нявызначаны тэрмін і ўладальнікі гэтага статусу маюць амаль такія ж правы, як і грамадзяне краіны. За выключэннем права на галасаванне.

Ўжо маючы статус уцекача ці дадатковую абарону вы здолееце вярнуцца на радзіму, але з-за гэтага можаце страціць свой статус (статус уцекача ці дадатковую абарону) у краіне, якая дала вам прытулак. Толькі калі там памяняецца палітычны рэжым або ў вас будзе пашпарт краіны, дзе атрымалі прытулак.

Аб’ектыў
Як кіраўніцтва вакзалу ў Берасці нажываецца на ўцекачах-небараках з Каўказу
2017.01.06 22:08

Гуманітарныя візы

Гуманітарная віза выдаецца з мэтай падачы заявы аб прадастаўленні міжнароднай абароны або прытулку ў краіне, што выдала візу. У той жа час можна перасякаць польскую мяжу на падставе гуманітарнай візы і не звяртацца па якой-небудзь формай абароны.

Пасля выбараў у Беларусі бліжэйшыя нашыя суседкі – Польшча і Літва – абвясцілі, што будуць выдаваць для беларусаў бясплатныя гуманітарныя візы.

Фота: Belsat.eu

Наш герой Арцём (імя змененае на ягоную просьбу), патрапіў у Літву па, так званаму, гуманітарнаму калідору. Хлопца пачалі пераследаваць сілавыя органы за ўдзел у пратэстах пасля выбараў, і ён вырашыў не чакаць, пакуль за ім прыйдуць, а проста хутка паехаў у Літву. Часу на разважанні ў яго не было.

«На мяжы распавёў пра збіванне, пра пераслед. Мне аформілі візу напачатку на 2 тыдні. А калі яна скончылася, то зрабілі нацыянальную візу на год. Я магу вучыцца і працаваць у Літве», – кажа наш герой.

Гуманітарныя візы таксама выдае Польшча. Вось як гэты працэс апісвае адзін з нашых суразмоўцаў, які пажадаў захаваць ананімнасць:

«У маім горадзе мяне выклікалі да польскага консулу. Я патлумачыў яму сітуацыю. Ён сказаў, якія дакументы варта прынесці ды прызначыў тэрмін новай сустрэчы. На другой сустрэчы апроч консула быў ягоны памочнік. Я яшчэ раз паўтарыў сваю гісторыю, прынёс усё, што ў мяне было датычна крымінальнай і адміністрацыйнай справы. Таксама патлумачыў, чаму я выбіраю Польшчу. Праз паўтары тыдні атрымаў візу на год. Працаваць або вучыцца па ёй не магу».

Праз гэтыя абмежаванні ён зараз знаходзіцца ва Украіне, і раздумвае, ці варта ехаць у Польшчу.

Аб’ектыў
Праваабаронца: Памежнікі здзекуюцца над чачэнцамі
2017.12.22 23:14

Статыстыка

Вось з якіх краінаў людзі ўцякаюць як мага часцей.

  • Сірыя – 6,6 млн чалавек
  • Венесуэла – 3,7 млн чалавек
  • Афганістан – 2,7 млн чалавек
  • Паўднёвы Судан – 2,2 млн чалавек
  • Мʼянма – 1,1 млн чалавек

Краіны, якія найчасцей прымаюць уцекачоў.

  • Турцыя – 3,6 млн чалавек
  • Калумбія – 1,8 млн чалавек
  • Пакістан – 1,4 млн чалавек
  • Уганда – 1,4 млн чалавек
  • Нямеччына – 1,1 млн чалавек

Звесткі ААН на 18 чэрвеня 2020 года.

Ксенія Тарасевіч belsat.eu

Стужка навінаў