«Бярыце танна і шмат»: Саудаўская Аравія прапанавала Беларусі сваю нафту


Пасля выхаду Расеі са здзелкі OPEC+ Саудаўская Аравія звярнулася да спажыўцоў расейскай нафты Urals, паведамляе «Reuters». Сярод патэнцыйных пакупнікоў ёсць і Беларусь.

Нафтаздабываючая кампанія «Saudi Aramco» плануе пастаўляць на еўрапейскі рынак каля 4,2 млн барэляў нафты штодня (па $ 25 за барэль), паведаміла агенцтву «Reuters» крыніца, якая працуе на міжнародны гандлёвы дом.

«Яны стукаюць ва ўсе дзверы: бярыце танна і шмат. Яны размаўляюць з усімі пакупнікамі (Urals)», – распавяла «Reuters» крыніца з буйной нафтавай кампаніі, якая працуе на еўрапейскім рынку.

Hавiны
«Bloomberg»: Расея плануе павялічыць здабычу нафты
2020.03.09 18:11

Прапанова Саудаўскай Аравіі можа зацікавіць нават такіх традыцыйных спажыўцоў Urals, як Беларусь, піша «Reuters».

«Мы ўжо даўно працуем у гэтым кірунку… Мы з саўдзітамі ў Лондане сустракаліся… Цяпер кошты ў іх проста выдатныя», – сказала агенцтву крыніца ў Беларусі.

Напрыканцы мінулага тыдня краіны ОРЕС+ не здолелі дамовіцца з Расеяй аб скарачэнні здабычы нафты, што абваліла курс расейскага рубля і кошты на нафту. Прэс-сакратар кампаніі «Роснефть» Міхаіл Лявонцьеў заявіў, што пагадненне не адпавядала інтарэсам Расеі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў