By_Pol апублікаваў размову Караева, дзе той патрабуе злачынна захапіць Ціханоўскага


Кіраўнік МУС Уладзімір Караеў, які аддаваў загады 10-13 жніўня. Скрыншот з відэа president.gov.by

Інспектар па Гарадзенскай вобласці і экс-міністр унутраных справаў Юрый Караеў на запісы BY_POL патрабуе знайсці артыкул на Сяргея Ціханоўскага, які планаваў балатавацца на пост прэзідэнта Беларусі.

«Гэты быдлаган краіну хацеў разгайдаць: на пакрывіўшыхся платах, на будоўлях нейкіх предрайвыканкамаў і сельсаветаў. Як яны там сабе 5 рублёў скралі. Я казаў пазаўчора ў інтэрв’ю, што ён, гэтая пачвара, у Расеі бачыў у шмат разоў горшыя усе гэтыя пытанні. Але там ён рот свой паганы не разяваў: «Мы з мусарамі разбярэмся».

А тут прыехаў на самую цішэйшую ніву, на самае пакорлівае насельніцтва, на самых лепшых міліцыянтаў у свеце!

І пачаў: «Мянты», там, «Мы разгайдаем гэтую ўладу», бачачы, што яму няма процідзеяння. Добра, яго пляснулі. Шкадую толькі, што позна.

Хоць, зноў такі, вы ж у кастрычніку маю ўвагу на гэта звярталі. Мы з камітэтаўскімі працавалі разам.

І добра, што ва ўсіх мудрасці хапіла хоць калісьці яго ўбачыць і пляснуць.

Хай лямантуе ўвесь свет: «Па законе, па беззаконні». Такая пачвара небяспечней за усіх. Ён небяспечней усіх гэтых Бабарыкаў. Ён – разбуральнік дзяржавы.

Няма на яго артыкула – трэба прыдумаць і пасадзіць яго надоўга. Хай там сядзіць. Хай здохне там».

belsat.eu

Стужка навінаў