Бусел скраў краткі для мангала і пакінуў дачнікаў без шашлыкоў (ВІДЭА)


Здарэнне адбылося на адным з лецішчаў пад Кіевам. Птушка заляцела ў двор прыватнага дому і ў дзюбе знесла краткі, на якіх робяць шашлыкі.

Пра гэта ў «Facebook’у» напісаў Данііл Фурса. Пазней ён схаваў допіс, але відэа трапіла на «YouTube».

Каментары выказваюць здагадкі, што краткі спатрэбіліся буслу для гнязда.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў