Бусел прыляцеў на ўчастак да вінаватага ў аварыі з Машэравым


Праз тыдзень пасля запісу ток-шоу «Кожны з нас» пра Пятра Машэрава здарыўся неверагодны выпадак. На участак да Мікалая Пуставіта, у аварыі з якім загінуў былы кіраўнік савецкай Беларусі, прызямліўся…буслік.

З’яўленне бусла на ўчастку ў Пуставіта адразу пасля запісу ток-шоу пра Пятра Машэрава выглядае містычным, лічаць гаспадары ўчастка.

Лета было засушлівае, яго, відаць не маглі пракарміць. Таму яго і выкінулі, – Мікалай Пуставіт паказвае на буслінае гняздо непадалёк. – Мы вучым бусліка хадзіць. Спадзяёмся, што ён зможа паляцець у вырай. А не, дык застанецца ў нас на ўчастку замест пеўніка.

Тамара Пуставіт, жонка спадара Мікалая, кажа, што ў бусліка па-сапраўднаму выдатны апетыт:

Есць і рыбу, і курку, і ялавічыну, і свініну. Як толькі з‘яўляецца ежа, ён тут жа яе знішчае.

А нядаўна ў зяця так патрабаваў ежу, што аж сцягнуў яму штаны, – дадае Мікалай Пуставіт.

Нагадаем, што спадар Мікалай Пуставіт – той самы які 4 кастрычніка 1980 года, кіруючы калгасным ГАЗам, выехаў на сустрэчную паласу шашы Мінск-Барысаў і ўрэзаўся ў «Чайку» Машэрава. Самы папулярны і ўлюбёны кіраўнік БССР загінуў на месцы.

Упершыню ў гісторыі тэлебачання ў адной студыі прагучалі галасы ўсіх ключавых удзельнікаў той аварыі.

Гістарычны выпуск ток-шоу «Кожны з нас» тут:

Кожны з нас
Пятро Машэраў: беларускі герой ці савецкая марыянетка?
2018.09.14 18:50

P.S. Як стала вядома “Белсату“, буслік ачуняў, навучыўся хадзіць і лётаць. У жніўні ён ужо бавіўся на гародзе ў Мікалая Пуставіта разам са сваякамі – тымі самымі бусламі, якія выкінулі яго з гнязда. У пачатку верасня птушка паспяхова вылецела ў вырай разам з суродзічамі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў