Бунт жанчын у Польшчы: улада хоча цалкам забараніць аборты


Кіроўная партыя Польшчы падтрымоўвае прапанову Каталіцкага касцёла безумоўнай забароны абортаў. Жанчыны супраць.

Пасля таго, як старшыня кіроўнай партыі «Закон і справядлівасць» (ЗІС) Яраслаў Качыньскі падтрымаў патрабаванне каталіцкіх біскупаў пра поўную забарону абортаў, у польскім інтэрнэце завіравала. Група «Дзеўчыны – дзеўчынам», якая абʼядноўвае праціўнікаў прыняцца новага закону польскім парламентам яднае на сёння больш за 66 тыс. чалавек.

У нядзелю ў Варшаве з ініцыятывы сацыял-дэмакратычнай партыі «Разам» (не мае ніводнага месца ў парламенце) тысячы людзей прыйшлі пад будынак Сейму з вешалкамі. Раскручаная драцяная вешалка – адзін з жахлівых інструментаў хатняга аборту, пасля якога памірае не толькі плод, але часта і жанчына.

«Тое, што вас прыйшло так шмат, сведчыць, што няма грамадскай згоды на тое, каб жанчын катавалі. Няма згоды на тое, каб згвалтаваных дзяўчынак змушалі да родаў», – заявіла падчас дэманстрацыі Марцэліна Завіша з кіраўніцтва «Разам».[/vc_column_text][vc_single_image image=”155452″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Зрабіць аборт у Польшчы можна пры ўмове генетычнай хваробы плоду (да моманту пакуль ён можа функцыянаваць па-за арганізмам маці) ці пагрозе здароўю маці (на любой стадыі) або калі цяжарнасць стала вынікам гвалту (у тэрміне да 12 тыдняў). Паводле афіцыйнай статыстыкі, у нашых заходніх суседзяў здзяйсняецца толькі некалькі сотняў абортаў штогод, паводле Фонду дзеля жанчын і планавання сямʼі – каля 150 тыс.[/vc_column_text][vc_single_image image=”155456″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Спрэчкі вакол абортаў назапашваліся ў Польшчы цягам паўгода. Партыя Качыньскага раз’юшвае змагароў за правы жанчынаў ад кастрычніку мінулага году прапановамі прывесці «рэпрадуктыўныя» артыкулы закону ў адпаведнасць з вучэннем Каталіцкага касцёлу, які згодна з дакументамі 2-га Ватыканскага сабору акрэслівае аборт як жахлівае злачынства.

«Пазіцыя каталікоў у гэтым пытанні ясная і нязменная. Трэба бараніць жыццё кожнага чалавека ад зачацця да натуральнай смерці. Мы просім парламент і ўрад ініцыяваць прыняцце адпаведнага закону», – у нядзелю ў касцёлах па ўсёй Польшчы зачытвалі ліст біскупаў, што ініцыявалі папраўкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”155460″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Яраслаў Качыньскі заявіў, што як каталік, ён павінен падтрымаць заклік Касцёлу. Лідар ЗІС сказаў, што не будзе прымушаць сваю партыю галасаваць за забарону ў парламенце, але перакананы, што пераважная большасць падтрымае прапанову.

Прэмʼер-міністр, Бэата Шыдла ўжо выказалася пра падтрыманне поўнай забароны абортаў. На нядзельнай маніфестацыі пратэстоўцы звярталіся да яе з транспарантамі «Маё цела – мая справа» ды «Мая вагіна – не твая брошка» (прэмʼер вядомая з замілаванасці да ювелірных упрыгожанняў). На адмыслова створанай у «Фэйсбуку» старонцы 19 тыс. чалавек падзяліліся намерам даслаць вешалку прэмʼер-міністр праз пошту.

Тэкст і фота: Дзяніс Дзюба

У Беларусі Каталіцкі касцёл і Праваслаўная царква выступалі з прапановай заканадаўча забараніць аборты ў 2012 годзе. На сёння ў Беларусі легальна і без падання прычыны жанчына можа спыніць цяжарнасць у тэрміне да 12 тыдняў.

Стужка навінаў