Бунт у калоніі ў Таджыкістане: загінулі 32 чалавекі


Трое ахоўнікаў і 29 зняволеных загінулі ў выніку беспарадкаў у калоніі строгага рэжыму ў ваколіцах Душанбэ, дзе адбываюць пакаранне баевікі «Ісламскага дзяржавы», паведамілі ўлады Таджыкістана. Гэта другі бунт за апошнія месяцы – папярэдні быў у лістападзе, паведамляе Бі-бі-сі.

Паводле Міністэрства юстыцыі Таджыкістана, бунт адбыўся ў нядзелю ў папраўчай калоніі №3/2 горада Вахдат. У ведамстве сцвярджаюць, што беспарадкі распачалі 30 зняволеных, якія ўваходзілі ў арганізацыю «Ісламская дзяржава».

Бунтаўшчыкі ўзброіліся нажамі і рэжучымі прадметамі, «маючы намер здзейсніць уцёкі з турмы», пасля чаго ўзялі ў закладнікі трох афіцэраў і забілі іх. Акрамя таго, улады кажуць, што баевікі «ІД» зарэзалі 5 вязняў.

«У выніку аперацыі ў адказ, якая праводзілася ў адпаведнасці з законам, былі абясшкоджаныя 24 чальца гэтай групы, а 35 іншых былі затрыманыя. Асобы, узятыя ў закладнікі, былі вызваленыя», – паведамілі ў міністэрстве.

СМІ звяртаюць увагу, што сярод загінулых у выніку бунту не толькі баевікі «ІД», але і вядомыя ўсёй краіне рэлігійныя дзеячы і чальцы апазіцыйнай Партыі ісламскага адраджэння (улады забаранілі яе і прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй, але за межамі Таджыкістана гэта рашэнне не прызнаў ніхто). У Партыі ісламскага адраджэння Таджыкістана ўжо запатрабавалі незалежнага міжнароднага расследавання бунту ў калоніі.

Hавiны
Набыць цвікі ў Таджыкістане можна толькі з пашпартам
2017.12.20 19:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў