Букмекеры пачалі прыём ставак на адстаўку галоўнага трэнера футбольнага БАТЭ


Букмекеры пачалі прыём ставак на адстаўку Аляксандра Ермаковіча з пасады галоўнага трэнера БАТЭ.

У прыватнасці, паставіць на тое, што Аляксандр Ермаковіч пакіне пасаду галоўнага трэнера БАТЭ да 1 снежня, можна ў букмекерскай канторы «Maxline». Каэфіцыент на такі прагноз складае 1,5. На тое, што трэнер працягне ўзначальваць клуб, каэфіцыент складае 2,52.

20 жніўня БАТЭ на сваім полі сенсацыйна пацярпеў паразу ад менскіх «Крумкачоў». «Крумкачы» апошнім часам перажываюць сурёзныя фінансавыя праблемы, клуб мае пазыкі перад БАТЭ, некалькі ключавых гульцоў пакінулі менскую каманду.

ФК БАТЭ на гэтым тыдні чакае гульня ў адказ у межах плэй-оф Лігі Еўропы супраць украінскай «Александрыі» (вынік першай гульні 1:1). У чэмпіянаце Беларусі на дадзены момант барысаўскі клуб ідзе на трэцім месцы, маючы пасля 19 гульняў 39 ачкоў. У салігорскага «Шахцёра» і ў менскага «Дынама» 44 і 43 ачкоў адпаведна.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў