Буйны пажар у Маскве тушылі з верталётаў


У цэнтры Масквы раніцай 3 жніўня адбыўся пажар у чатырохпавярховым будынку пачатку ХХ стагоддзя. Да 10:30 вогнішча ўдалося лакалізаваць.

Плошча ўзгарання, паведамілі «Интерфаксу» у МНС РФ, складала дзве тысячы квадратных метраў. Адзін з ратавальнікаў, які прарцаваў на месцы, атрымаў траўмы.

Разам з тым, крыніца агенцтва сцвярджае, што агнём было ахоплена каля 10 тысяч квадратных метраў і існавала пагроза, што полымя перакінецца на размешчаную побач АЗС.

З удзелам 70 чалавек і 24 адзінак тэхнікі, у тым ліку 2 верталётаў, праз некалькі гадзін пасля пачатку пажару здолелі лакалізаваць адкрытае ўзгаранне.

КА belsat.eu

Стужка навінаў