«Bugatti» за € 11 млн і лімузін Пуціна, а таксама іншыя навінкі аўтасалону ў Жэневе


7 сакавіка ў швейцарскай Жэневе адбудзецца афіцыйная цырымонія адкрыцця адной з самых прэстыжных выставачных пляцовак для вытворцаў аўтамабіляў «2019 Geneva Motor Show».

Цягам 11 дзён найбуйнейшыя аўтабрэнды зладзяць сусветныя і лакальныя прэм’еры сваіх новых аўтамабіляў. На афіцыйнай старонцы аўтасалону некалькі дзясяткаў прэмʼерных пазіцыяў. Пакуль паглядзець можна толькі на некаторыя навінкі. Belsat.eu звярнуў увагу на самыя цікавыя і прыгожыя аўтамабілі.

Bugatti у адзіным экзэмпляры

Напрыклад, на французскае спартовае аўто La Voiture Noire за 11 млн еўраў ад кампаніі Bugatti. Аўтамабіль быў зроблены з нагоды 110-й гадавіны заснавання кампаніі. Аўтамабіль ужо прадалі, а пакупнік пажадаў застацца невядомым.

Фота – MAXPPP
Фота – MAXPPP
Фота – Xinhua via ZUMA Wire

Aurus Senat

Расейскі дзяржаўны навуковы цэнтр «НАМИ» прывёз у Жэневу Aurus Senat. На такім аўто цяпер ездзіць прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Aurus выпускаецца ў чатырох версіях – седан, лімузін, джып і мінівэн.

Aurus крыху нагадвае Rolls-Royce. Фота – Sergei Fadeichev/TASS
Фота – Sergei Fadeichev/TASS
Фота – Alexandre MARCHI/MAXPPP

Lexus RC F

Новы віп-спорткар ад Lexus. Відэарэвью ТУТ. Фота – MATTHIEU BOTTE LA VOIX DU NORD

Ami-one Citroën

Канцэпт 2,5-метровага электракару ад Citroën. Фота – MATTHIEU BOTTE LA VOIX DU NORD
Аўто разлічанае на 2 асобы. Фота – MATTHIEU BOTTE LA VOIX DU NORD

Porsche 911 Carrera 4S

Новая мадэль спартыўнага кабрыялету ад Porsche. Фота – MATTHIEU BOTTE LA VOIX DU NORD

Nissan IMQ

Вельмі прыгожы канцэпт з панарамным дахам. Тут кароткі агляд навінкі. Фота – MATTHIEU BOTTE LA VOIX DU NORD

Lamborghini Huracan EVO Spyder

Фота – MAXPPP
Класічны спорткар абзавёўся дысплэем на бартавой панэлі. Фота – Sergei Fadeichev/TASS

Aston Martin паказаў электрычны канцэпт Lagonda All-Terrain з сістэмай аўтаномнага кіравання. Фота – Alexandre MARCHI

El-rickshaw

Прататып электрарыкшы ад SBARRO. Фота – gims.swiss

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў