«Будзьце, калі ласка, дома». Беларускія лекары далучыліся да сусветнага флэшмобу


Фота: Максім Ачарэтны/Facebook

Ва ўсім свеце медыкі просяць людзей заставацца дома, каб спыніць распаўсюд COVID-19, а самі застаюцца на працоўных месцах. Яны запусцілі флэшмоб салідарнасці ў сацсетках, да якога далучыліся і беларускія лекары.

Галоўны лекар 3-й гарадской дзіцячай клінічнай больніцы Максім Ачарэтны запосціў у Facebook свае фота з допісам «Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, дома».

«Прашу падтрымкі для маіх калег, якія цяпер на працы, на пярэднім плане», – напісаў ён.

Допіс сабраў амаль паўтары тысячы лайкаў і рэпостаў, людзі выказваюць падзяку лекару, які наважыўся першым публічна сказаць такія важныя сёння словы. Да флэшмобу таксама паступова далучаюцца калегі Ачарэтнага.

Праз пандэмію каронавірусу медычныя ўстановы надзвычай загружаныя, шмат якія лекары працуюць амаль без перапынкаў. Першымі флэшмоб з просьбай «заставацца дома, пакуль яны застаюцца на працы» запусцілі медыкі з Малайзіі, але ініцыятыву хутка падхапілі іхныя калегі ва ўсім свеце.

***

Захоўваючы рэжым каранціну і самаізаляцыі, ёсць шанец не дапусціць яшчэ большага распаўсюду каронавірусу. На дадзены момант у свеце зафіксавана больш за 307 выпадкаў інфікавання, з іх больш за 13 тысяч памерлі, а больш за 92 тысячы – паправіліся. У Беларусі лабараторна пацверджана 76 выпадкаў.

Hавiны
«За вечар вывезла амаль цэлы паверх інтэрнату». Як фельчарка хуткай працуе падчас каронавірусу
2020.03.18 14:25

КА belsat.eu

Стужка навінаў