«Будзем хутка змагацца ў фінале Чэмпіянату свету». Каманда Колі Лукашэнкі выйграла хакейны турнір


Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі закрыцця турніру па хакеі «Алімпійскія надзеі», на якім перамагла каманда яго малодшага сына Мікалая – «Грыфоны».

Турнір «Алімпійскія надзеі» праводзіўся сярод гульцоў 2003/2004 гадоў нараджэння ў Менску на малой пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны». У вырашальным матчы 3-га тура спаборніцтваў «Грыфоны» адолелі каманду «Мядзведзь» з лікам 7:2. Лепшым бамбардзірам спаборніцтваў стаў Мікалай Лукашэнка – 12 балаў (7 галоў і 5 перадач).

«Гледзячы на ​​вас усіх, падумаў, напэўна, будзем хутка змагацца ў фінале чэмпіянату свету. Бо пасля завяршэння выступлення за нацыянальную зборную Антоненка, Мезіна, Стася, Міхалёва – бездань. Вы – наша надзея і не толькі алімпійская», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка падзякаваў бацькам за падрыхтоўку хлопцаў.

«Без вас іх не было б тут. Ведаю, колькі працы і цярпення адымае падрыхтоўка хакеіста. Паверце, гэта ўсё акупіцца ў сто разоў. Хлопцы вырастуць сапраўднымі патрыётамі нашай краіны», – упэўнены ён.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў