Будучы галоўны ідэолаг Беларусі: «Расея – гэта Вялікаросія, Маларосія і Беларусія»


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”91031″ img_size=”large”][vc_column_text]У сярэдзіне 90-х Усевалад Янчэўскі перамог у конкурсе сачыненняў «За што я люблю Расею» і трапіў у праграму «Там-Там Новости».

Адзін з выпускаў дзіцячай праграмы быў прысвечаны тэме патрыятызму. У ім бралі ўдзел дзеці з розных рэгіёнаў Расеі, якія таленавіта растлумачылі сваю любоў да Расеі. Адным з удзельнікаў конкурсу быў Усевалад Янчэўскі. Хлопец (вельмі падобны на галоўнага ідэолага Беларусі) прадставіўся, як навучэнец Менскай гімназіі №1 (у афіцыйнай біяграфіі адсутнічае інфармацыя пра тое, дзе жыў Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі ў школьныя гады). У эфіры праграмы малады чалавек выказаў меркаванне, што «Беларусія» і «Вялікаросія» (Расея) – адзіная дзяржава.

«Наша культура і ўсё, што звязана з духоўнасцю ды нашай традыцыяй трымаецца на агульнай тысячагадовай гісторыі. Па-першае, яна адзіная. А па-другое, праваслаўная. Праваслаўе – перадумова адзінства. Раздзяляць паняцці Беларусія і Расея, мне падаецца, што гэта няправільна. Я лічу, што ў нас ёсць тры ўсходнеславянскія дзяржавы. Расея гэта – Вялікаросія, Маларосія і Беларусія».

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/0Zb8qGrXjXU?t=1s”][vc_column_text]Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі нарадзіўся ў адзін дзень з Леніным 22 красавіка 1976 г. у горадзе Барысаў. Ва ўзросце 18-ці гадоў стаў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. Прымаў актыўны ўдзел у першай выбарчай кампаніі кіраўніка Беларусі.

У 1998 скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Быў першым сакратаром ЦК БПСМ (1997–2001 гг.). Пазней быў абраны дэпутатам у Палату прадстаўнікоў (2000–2004 гг.). У парламент Янчэўскі ішоў ад Слуцкай выбарчай акругі.

З 2005-га па сакавік 2008-га займаў пасаду галоўнага рэдактара часопісу «Планета».

Да прызначэння на пасаду начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення быў начальнікам упраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў