«Буду збірацць грошы». Судовыя выканаўцы нагадалі Рымашэўскаму пра нясплачаныя штрафы


Віталь Рыашэўскі (на пярэднім плане)

Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму патэлефанавалі судовыя выканаўцы і прыгразілі ўжыць супраць яго «усе магчымыя санкцыі», калі сёння ён не сплаціць штрафы.

Пра гэта палітык распавёў Belsat.eu.

Агульная сума штрафаў Віталя Рымашэўскага перакрочыла $ 2 тыс.

На пытанне палітыка, ці магчымая растэрміноўка па выплаце штрафаў, судовыя выканаўцы адказалі: «Для вас – не, бо гэта загад зверху».

Сёння аплаціць штрафы Віталь Рымашэўскі не мае магчымасці, але ў размове з Belsat.eu адзначае, што будзе «пазычаць і збіраць грошы», каб хутчэй разлічыцца, бо гэта «пытанне бяспекі сям’і».

Судовае рашэнне адносна штрафаў Віталя Рымашэўскага можа быць прынятае ўжо сёння.

«Тады тэарэтычна ўжо сёння могуць прыехаць апісваць маёмасць», – мяркуе прадстаўнік БХД.

Самі судовыя выканаўцы паводзяць сябе карэктна, заўважае Віталь Рымашэўскі, але агулам дзеянні ўладаў ён называе «палітычнай замовай» і «ціскам».

«Можа быць улада думае, што такім чынам нас прымусяць спыніць падрыхтоўку рэзалюцыі па Беларусі на Парламенцкая асамблеі АБСЕ, прымусіць не ўздымаць пытанне палітвязняў-атрыётаў, што пакутуюць дагэтуль у вязніцах? У такім разе, рашэнні па рэпрэсіях прымаюць наіўныя, недалёкія людзі», – напісаў у «Фэйсбуку» Віталь Рымашэўскі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў