Будаўніцтва храма ў Екацярынбурзе прыпынілі на фоне пратэстаў


Мэр Екацярынбургу Аляксандр Высакінскі заявіў, што падрыхтоўка да будаўніцтва храму святой Кацярыны прыпыненая пакуль не будзе праведзенае апытанне жыхароў, піша znak.com.

Раней правесці апытанне гараджанаў на прадмет іх стаўлення да будаўніцтва храма прапанаваў прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін.

Высакінскі ўвечары выйшаў да пратэстоўцаў, дзе і паведаміў пра спыненне будаўніцтва. Само апытанне будзе праводзіцца на сайце мэрыі і вуліцах гораду ў бліжэйшыя тры тыдні.

Пры гэтым некаторыя пратэстоўцы казалі мэру, што хочуць не апытанне, а паўнавартасны рэферэндум. Аднак Высакінскі адзначыў, што рэферэндум – гэта доўгая працэдура, значна хутчэй правесці апытанне.

Высакінскі таксама паабяцаў правесці сустрэчу з прадстаўнікамі пратэстоўцаў у мэрыі.

У расейскім Екацярынбурзе чацверты дзень доўжыцца супрацьстаянне паміж жыхарамі гораду, якія выступаюць супраць будаўніцтва храму ў мясцовым скверы, ахоўнікамі ды паліцыяй. Супраць храму выступаюць апазіцыянеры і грамадскія актывісты. Федэральныя тэлеканалы ўжо распачалі атаку на пратэстоўцаў, назваўшы тых «спадкаемцамі д’яблаў».

Hавiны
«Баявыя вернікі» супраць абаронцаў скверу. Што адбываецца на пратэсце ў Екацярынбурзе
2019.05.16 15:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў