Браневіком супраць «часовага» сметнішча: пратэст у вёсцы Шчалканава


Аўтамабільным флэшмобам з удзелам бранявіка БРДМ скончыўся сход жыхароў вёскі Шчалканава ў Маскоўскай вобласці. 30 чэрвеня яны сабраліся, каб абмеркаваць далейшыя дзеянні ў барацьбе са «смеццевай мафіяй».
Відэазапіс акцыі з удзелам прыватнага (!) бронетранспарцёра выклалі на «Youtube».

Жыхары Шчалканава маюць намер праз суд даказаць незаконнасць сметнішча ў Сычэўскім кар’еры, паведамляе activatica.org. Мясцовыя скардзяцца, што на надзеле плошчаю больш за 60 га сабралася каля мільёна тонаў смецця, якое атручвае грунтовыя воды. Падчас аўтамабільнага флэшмобу ўдзельнікі суботняга пратэсту стварылі з аўтаў абрэвіятуру «SOS!».

ЛБ, belsat.eu, паводле activatica.org

Стужка навінаў