БТ паведаміла, што польскія спецслужбы паспрабавалі завербаваць беларускага дыпламата і вайскоўца


У нядзельнай выніковай перадачы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» выйшаў сюжэт «Палітычныя вынікі Беларусі 2020 года: знешняе ўмяшанне, заказчыкі пратэстаў», дзе прагучала інфармацыя пра спробы вярбоўкі беларускіх дыпламатаў і ваенных спецслужбамі Польшчы.

«У лістападзе-снежні супрацоўнікі вайсковай контрвыведкі шантажом, подкупам і пагрозамі спрабавалі схіліць да здрады памочніка ваеннага аташэ, абяцалі поўны пансіён: грошы, нерухомасць, новае жыццё ў адной з краін ЕЗ. Дыпламат не завагаўся і атрымаў ультыматум: пакінуць дыпмісію ў Варшаве», – прагучала ў эфіры тэлеканалу.

Па іншаму факту магчымай вярбоўкі паведамляецца, што «кадраваму афіцэру, які праходзіў у Польшчы моўныя курсы, тая ж спецслужба прапанавала выбар – стаць інфарматарам ці надоўга забыцца пра візіты ў ЕЗ».

«Афіцэр падумаў і паведаміў пра спробы вярбоўкі ў Менск», – паведамілі ў эфіры.

Паводле інфармацыі тэлеканалу, беларускі МЗС ужо адрэагаваў па абодвух фактах, а польскія «партнёры выпадкі прызналі, але паспрабавалі замяць скандал».

АД belsat.eu

Стужка навінаў