БТ параўноўвае Белсат з «Ісламскай дзяржавай»


Кіраўнікі беларускіх медыяў абмеркавалі ў эфіры тое, чаму ў беларускіх кабельных сетках няма «Белсату».

У найноўшым выданні «Клуба рэдактароў» вядоўца Генадзь Давыдзька задае сваім гасцям – кіраўніку агенцтва «БЕЛТА» Дзмітрыю Жуку, галоўнаму рэдактару «СБ. Беларусь Сегодня» Паўлу Якубовічу і галоўнаму рэдактару «Звязды» Паўлу Сухарукаву – пытанне, на што зверне ўвагу Freedom House – на тое: што журналістам «Белсату» прысудзілі чарговыя буйныя штрафы ці на тое, што кангрэс ЗША пазбавіў акрэдытацыі журналістаў Russia Today.

Удзельнікі выдання пагаджаюцца, што пытанне рытарычнае, пасля чаго спрабуюць патлумачыць, чаму «Белсат» не пускаюць у сеткі кабельнага вяшчання.

У «Белсата» канкрэтная мэта – працаваць на развал беларускай дзяржаўнасці, знявагі, фэйк і хлусню, – заяўляе Генадзь Давыдзька. – Аб якой супрацы можа ісці гаворка? Пра вартасць кантэнту не хочацца казаць.

«Гэта логіка дыпламатаў-ізувераў: канал працуе на грошы польскага МЗС – яны падумалі, што няхай іхную працу беларусы робяць самі за свае грошы», – адказвае яму Дзмітрый Жук.

«Чаму паўпрафесійны кантэнт павінныя ўключаць у сеткі кабельных аператараў?», – пытае Давыдзька.

Я ведаю кабельшчыкаў – яны робяць грошы. Калі б канал быў добры – яны б… – (тут Дзмітрый Жук падміргвае).

Канал – падраздзяленне Польскага тэлебачання, гэтым павінна займацца МЗС або іншыя дзяржаўныя арганізацыі, – кажа Павел Якубовіч. Пры чым тут Белсат? Гэта дзіўная фікцыя, якая не з’яўляецца СМІ ў Беларусі».

Калі «Ісламская дзяржава» звернецца да нас з просьбай паказаць іхныя ролікі – мы таксама не пакажам, – падсумоўвае размову Генадзь Давыдзька.

У гэтым жа выданні «Клубу рэдактараў» удзельнікі праграмы раскрытыкавалі расейскі канал НТВ, а Павел Якубовіч назваў ягоных супрацоўнікаў «тэлевізійнымі пігмеямі».

ДД

Стужка навінаў